- бульбянік
- бульбоўнік (бульбянік), -а і -у
м., зб. Картофельная ботва.
А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску салодкую духавітую бульбу. Брыль. Аднойчы яна (Сцепаніда) трохі запазнілася ўстаць і таропка бегла па роснай сцяжыне ў бульбоўніку церез гароды. Быкаў. Пахне тугой, набрынялай зямлёй, бярозай і леташнім разапрэлым іржышчам ды бульбянікам. Мурашка. Чалавек прыгнуўся, прайшоў ад дарогі па бульбяніку крокаў з дваццаць і лёг паміж градак. Крапіва.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.